Беларуская Служба

Сарваныя дахі, разбітыя вокны і паваленыя дрэвы.  Па Беларусі прайшла моцная навальніца

10.07.2025 13:01
Навальніца і шквалісты вецер у ноч на 10 ліпеня пакінулі без электрычнасці больш за 60 населеных пунктаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
   .
Наступствы навальніцы ў Беларусі. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/thebulbaa

Моцная навальніца з ураганным ветрам прайшла па Магілёўскай вобласці ноччу з 2:00 да 3:30. У эпіцэнтры аказаліся Магілёў, а таксама Магілёўскі, Чавускі і Шклоўскі раёны. Парывы ​​ветру сягалі 23 м/с.

У Магілёве дрэва ўпала проста на 33-гадовую жанчыну - яна загінула на месцы. Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Бура выклікала сур'ёзныя наступствы: у горадзе павалены дрэвы, парушана электразабеспячэнне. Без святла засталіся Магілёўская бальніца №1 і паліклініка №2. Таксама экстранна была спынена праца прадпрыемстваў «Магілёўэнерга» і «Хімвалакно».

Крыніца: Радыё Свабода/юл